З 22 па 24 верасня ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курса «Назарэт».
Духоўныя практыкаванні на тэму «Дзеці ці Божыя слугі?» правядзе ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС.
Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым.
Дынаміка курса звязана з асабістымі пошукамі і працай. Гэтым разам удзельнікі будуць разважаць над тэмай Божага ўсынаўлення і службы Богу.
План рэкалекцый
- 22 верасня, пятніца
- 18.00 — святая Імша (касцёл)
- 19.00 — вячэра
- 20.00 — адарацыя, споведзь
- 21.00 — уводзіны
- 23 верасня, субота
- 8.00 — снеданне
- 9.00 — медытацыя
- 10.00 — канферэнцыя 1, самастойная праца
- 12.00 — святая Імша
- 13.00 — абед
- 15.00 — канферэнцыя 2, самастойная праца
- 18.00 — вячэра
- 20.00 — адарацыя
- 24 верасня, нядзеля
- 8.00 — снеданне
- 8.45 — канферэнцыя 3
- 10.00 — святая Імша
- 11.30 — заканчэнне курса, «Што забіраю з сабой?»
- 13.00 — абед
Па падрабязную інфармацыю і для запісу звяртацца па тэл.:
+375 (44) 771 99 83 – Марына