Пошук

03.08.2023 11:55   Паводле: pcd.by / Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

З 8 па 11 жніўня ў санктуарый Пінскай дыяцэзіі ў Лагішыне, што каля Пінска, пройдуць дзве чатырохдзённыя пешыя пілігрымкі: з Баранавічаў і з Бярозы.

Пілігрымы возьмуць удзел у традыцыйным фэсце ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, які сёлета адбудзецца 11 і 12 жніўня.

Баранавіцкая пілігрымка арганізуецца пры парафіі святога Зыгмунта.

Ахвотныя далучыцца да пілігрымак могуць запісацца па наступных кантактных тэлефонах (+Viber):

  • +375 (29) 727 31 98 – ксёндз Андрэй Рылка, кіраўнік пілігрымкі з Баранавічаў;
  • +375 (29) 790 80 16 – ксёндз Уладзімір Буклярэвіч, кіраўнік пілігрымкі з Бярозы.

Шматлікія пілігрымы прыбудуць таксама з іншых мясцін Пінскай дыяцэзіі і з усёй Беларусі, каб выпрасіць у Маці Божай Каралевы Палесся заступніцтва і дапамогі для сябе і сваіх блізкіх.

Абноўлена 03.08.2023 13:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця