9 жніўня ў касцёле святога Вацлава ў Ваўкавыску (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі ксяндза прэлата Антонія Філіпчыка ў 30-ы дзень пасля яго смерці.
Пачатак у 19.00.
Шматгадовы пробашч парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску ксёндз прэлат Антоній Філіпчык адышоў у вечнасць 9 ліпеня. Пахаванне спачылага святара адбылося на парафіяльных могілках 11 ліпеня.