Пошук

18.07.2023 18:14   Catholic.by
Фота Яўгена Хаданёнка з пілігрымкі ў 2018 годзе

29 ліпеня з парафіі Перамянення Пана ў Новай Мышы (Пінская дыяцэзія, Баранавіцкі дэканат) вырушыць пешая пілігрымка ў Навагрудак на ўрачыстасці з нагоды 80-й гадавіны мучаніцкай смерці сясцёр назарэтанак.

Пілігрымы пешкі скіруюцца на месца мучаніцтва благаслаўлёных сясцёр Марыі Стэлы і яе палечніц, якія 80 гадоў таму дабравольна ахвяравалі сваё жыццё дзеля ўратавання навагрудскага святара і мужчын з мясцовых сем’яў.

Урачыстасці ў іх гонар сёлета адбудуцца 31 ліпеня і 1 жніўня ў Батароўскім лесе і ў навагрудскім фарным касцёле Перамянення Пана — санктуарыі, дзе спачываюць рэліквіі благаслаўлёных мучаніц.

Запіс і падрабязная інфармацыя пра пілігрымку па тэлефонах:

Абноўлена 18.07.2023 18:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа