Пошук

18.07.2023 18:05   Паводле: Grodnensis.by / Catholic.by

Памятныя ўрачыстасці адбудуцца ў Батароўскім лесе пад Навагрудкам (Гродзенская дыяцэзія), дзе падчас Другой сусветнай вайны ад рук нацыстаў прынялі мучанікую смерць сёстры назарэтанкі, дабравольна аддаўшы сваё жыццё за ўратаванне святара і мужчын з мясцовых сем’яў.

Памяць сясцёр у 80-ю гадавіну іх мучаніцтва ўшануюць таксама ў навагрудскім фарным касцёле Перамянення Пана, дзе спачываюць іх рэліквіі, і які з’яўляецца санктуарыем благаслаўлёнай сястры Марыі Стэлы і яе палечніц, мучаніц.

Праграма ўрачыстасцяў

  • 31 ліпеня, панядзелак
    • 18.00 – св. Імша ў Батароўскім лесе; цэлебрацыю ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі
    • 21.00 – пачатак начнога чування ў навагрудскім фарным касцёле Перамянення Пана
    • 22.00 – канферэнцыя, Вяночак да благаслаўлёных сясцёр мучаніц у інтэнцыі сем’яў
    • 23.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
  • 1 жніўня, аўторак
    • 2.00 – Крыжовы шлях
    • 2.45 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • 3.00 – праграма, падрыхтаваная членамі Асацыяцыі Святой Сям’і з Назарэта
    • 4.30 – святая Імша ў прыкладную гадзіну расстрэлу сясцёр

На ўрачыстасці ў Навагрудак вырушыць пешая пілігрымка з Новай Мышы (Пінская дыяцэзія, Баранавіцкі дэканат).

Абноўлена 18.07.2023 22:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.