Пошук

16.06.2023 11:07   Grodnensis.by
Фота Віталія Палінеўскага

З 2 па 7 ліпеня пройдзе XXV пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

Пілігрымка распачнецца 2, не з 3 ліпеня, як паведамлялася раней, святой Імшой у гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя. Па дарозе традыцыйна запланаваны начлегі ў Азёрах, Астрыне, Забалаці і Пагародне.

Дэвіз сёлетняй пілігрымкі: «Марыя, аб’яднай нашы сэрцы і сем’і».

Запіс працягваецца да 30 чэрвеня, але адказныя за пілігрымку просяць прайсці рэгістрацыю як мага раней.

Сёлета арганізатары вырашылі змяніць маршрут, які будзе выглядаць наступным чынам:

  • 2 ліпеня: Гродна – Парэчча (30 км);
  • 3 ліпеня: Парэчча – Новы Двор (32 км);
  • 4 ліпеня: Новы Двор – Забалаць (20 км);
  • 5 ліпеня: Забалаць – Радунь (20 км);
  • 6 ліпеня: Радунь – Жырмуны (20 км);
  • 7 ліпеня: Жырмуны – Тракелі (15 км).

Арганізатары заахвочваюць тых, хто не мае магчымасці прайсці ўвесь маршрут, але жадае далучыцца, паўдзельнічаць у адным або некалькіх з этапаў пілігрымкі.

Анлайн-рэгістрацыя па спасылцы ТУТ>>>

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне на нумары:

Абноўлена 16.06.2023 11:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа