Пошук

09.05.2023 10:55   Grodnensis.by
Фота Віталія Палінеўскага

З 3 па 7 ліпеня пройдзе XXV пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

Пілігрымка распачнецца 3 ліпеня святой Імшой у гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя. Па дарозе традыцыйна запланаваны начлегі ў Азёрах, Астрыне, Забалаці і Пагародне.

Дэвіз сёлетняй пілігрымкі: «Марыя, аб’яднай нашы сэрцы і сем’і».

Запіс працягваецца да 30 чэрвеня, але адказныя за пілігрымку просяць прайсці рэгістрацыю як мага раней.

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне на нумары:

Абноўлена 09.05.2023 10:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа