Пошук

06.06.2023 12:35   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

У суботу 29 ліпеня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат) адбудзецца фестываль-рэкалекцыі Novafest 2023.

Тэмай сёлетняга фестывалю, які пройдзе на Навагрудчыне ўжо ў трэці раз, будуць словы з Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў: «Адно цела і адзін дух» (пар. Эф 4, 4).

Мэтай фестывалю з’яўляецца магчымасць нанава сустрэцца з Евангеллем у малітве, святых сакрамэнтах, канферэнцыях і сведчаннях людзей, каб адрадзіцца да жыцця, да якога заклікае Хрыстус.

Тэма сёлетняга фестывалю — адзінства. Арганізатары прапануюць паразважаць над тым, што Бог з’яднаў нас у Хрысце, злучыў у Цела Хрыстова — Касцёл, і кожны з нас мае сваё ўнікальнае месца ў гэтым Целе. Удзельнікі фестывалю-рэкалекцый ва Уселюбе будуь шукаць адказы на пытанні: як нам, такім розным, унікальна створаным, стаць сапраўдным адзінствам? што для гэтага трэба? Арганізатары прапануюць уявіць сабе, што мы — кавалачкі разламанай Гостыі, часткі аднаго хлеба, і заахвочваюць адказаць на пытанне, што значыць быць гэтымі часткамі ў сучасным свеце.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, хто жадае паглыбіць сваю веру, аднавіць адносіны з Богам, адчуць атмасферу адзінства, любові і дома.

Праграма

  • 10.00 – рэгістрацыя
  • 11.00 – Эўхарыстыя
  • 13.00 – канферэнцыя
  • 14.00 – абед, спевы, малітва, асабісты час
  • 15.30 – канферэнцыя
  • 16.30 – сведчанні
  • 18.30 – Крыжовы шлях прабачэння
  • 20.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец, малітва аздараўлення
  • 22.00 – благаслаўленне

Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што фестываль можна наведаць з дзецьмі, для якіх будуць арганізаваныя спецыяльныя пляцоўкі і квэст. Акрамя таго, дзяцей да 12-і гадоў запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе малюнкаў, прысвечаных Уселюбу (умовы ўдзелу ТУТ>>>).

Для ўдзелу ў фестывалі:

Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская 20, аг. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.

Арганізатары прапануюць даезд па маршрутах Мінск–Уселюб–Мінск, Гродна–Уселюб–Гродна.

Арганізацыйная інфармацыя ў саццыяльнай сетцы інстаграм novafest.catholic

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця