Пошук

05.06.2023 12:22   Catholic.by
Фота: dvasercy.by

16 і 17 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Марыі ў Фаніпалі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Стаўбцоўскі дэканат) адбудзецца адпустовая парафіяльная ўрачыстасць.

Сёлета ў ёй возьме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Паколькі фаніпальская парафія мае падвойны тытул, святкаванне тут адбываецца на працягу двух паслядоўных дзён — ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса і ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Марыі.

Праграма святкавання

  • 16 чэрвеня, пятніца
    • 17.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
    • 18.30 – прывітанне арцыбіскупа Юзафа Станеўскага
    • 19.20 – святая Імша
  • 17 чэрвеня, субота
    • 10.00 – святая Імша
    • пасля Імшы – святочная праграма: музычная, майстар клас, пачастунак і іншыя мерапрыемствы.

Вернікі парафіі ў Фаніпалі на чале з іх пробашчам, ксяндзом Дзянісам Шастаковічам MSF, сардэчна запрашаюць усіх ахвотных падзяліць з імі радасць парафіяльнай урачыстасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа