З 28 па 30 чэрвеня пройдзе 26-я пешая пілігрымка ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай з парафіі святога апостала Андрэя ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат).
Адказваюць за падрыхтоўку і вядуць пілігрымаў у Будслаў айцы кармэліты босыя, якія нясуць служэнне ў нарачанскай парафіі.
За тры дні пілігрымы з Нарачы пераадолеюць 70 кіламетраў і возьмуць удзел у сёлетнім фэсце Маці Божай Будслаўскай, які пройдзе 30 чэрвеня і 1 ліпеня.
У сувязі з тым, што маршрут адносна невялікі, яго могуць прайсці нават дзеці.
- Запіс у пілігрымку працягваецца да 22 чэрвеня па тэл.:
+375 (44) 744 82 66 – Вольга - Удзел непаўналетніх — толькі ў суправаджэнні дарослых.
- Рэкамендаванае ахвяраванне для ўдзелу — 20 руб.