Пошук

31.05.2023 10:20   Samaranin.by / Catholic.by

У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску, які дзейнічае пры дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна, з чэрвеня па жнівень адбудуцца чатыры туры летніка «Канікулы з Богам», скіраванага на выхаванне дзетак у духу хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Арганізатары адзначаюць, што кожны тур будзе цікавы і непаўторны па сваёй праграме.

Дзетак чакае творчы і захапляльны адпачынак: цікавыя сустрэчы і гульні, развівальныя заняткі і квэсты, творчыя майстар-класы і экскурсіі.

  • Узрост удзельнікаў — ад 7-і да 15-і гадоў
  • Адрас: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр (г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19)

Першы тур летніка: «Пілігрым — чалавек творчы»

  • Даты правядзення: 5–16 чэрвеня (па буднях)
  • Працягласць змены — 10 дзён
  • Час прабывання — 8.00–18.00

Праграма:

  • Заняткі духоўнага зместу.
  • Знаёмства з хрысціянскай традыцыяй пілігрымак.
  • Вывучэнне найбольш вядомых маршрутаў пілігрымак у сучаснай Беларусі і за мяжой
  • Спазнанне шляхоў удасканалення асобы пілігрыма: пілігрым моліцца, падтрымлівае бліжняга, ахвяруе і радуецца, пілігрым спявае, захапляецца прыгажосцю свету і дзеліцца гэтым праз творчасць (мастацтва, літаратура), пілігрым дбае пра бадзёрасць і здароўе, дзякуе і благаслаўляе.
  • Пілігрымка ў катэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі.

Другі тур летніка: «Падарожжа па старонках Бібліі»

  • Даты правядзення: 4–14 ліпеня (па буднях)
  • Працягласць змены — 9 дзён
  • Час прабывання — 8.00–18.00

Праграма:

  • Урокі Божага слова «Вывучаем Біблію разам»: знаёмства з героямі, штодзённыя сумесныя вандроўкі па старонках Бібліі.
  • Творчыя майстэрні: музычныя заняткі, майстар-класы па роспісе дрэва, чытанні ў бібліятэцы.
  • Тэрапеўтычна-развівальныя заняткі па спазнанні сябе.
  • Супольны творчы праект.

Трэці тур летніка: «Здабываем скарб любові»

  • Даты правядзення: 31 ліпеня – 11 жніўня (па буднях)
  • Працягласць змены — 10 дзён
  • Час прабывання — 8.00–18.00

Праграма:

  • Урокі Божага слова «Вывучаем Біблію разам».
  • Заняткі на развіццё эмацыйнага інтэлекту:
    • праз гульні, квэсты, сумесныя творчыя праекты дзеці будуць развіваць уяўленні пра сябе, свае эмоцыі і пачуцці;
    • уменне кіраваць эмоцыямі;
    • упэўненасць у сабе;
    • здольнасць разумець іншых, адчуваць эмпатыю і уменне наладжваць адносіны.
  • Заняткі самапазнання праз мастацтва і творчасць, заснаваныя на сувязі музыкі, рухаў і працы з голасам.
  • Адукацыйная сустрэча для бацькоў.

Чацвёрты тур летніка: «Бог дае нам таленты для служэння бліжняму»

  • Даты правядзення — 14–25 жніўня (па буднях)
  • Працягласць змены — 10 дзён
  • Час прабывання — 8.00–18.00

Праграма:

  • Заняткі духоўнага зместу.
  • Тэматычныя заняткі па англійскай мове.
  • Віртуальныя падарожжы па розных краінах.
  • Майстар-класы па прафесіях.

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:

E-mail: samaranin16@gmail.com

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця