Пошук

17.05.2023 14:41   msj.by / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: iStock

Супольнасць «Мужчыны святога Юзафа» запрашае мужчын і юнакоў узяць удзел у рэкалекцыях на тэму «Малітва ў жыцці мужчыны», якія адбудуцца з 2 па 4 чэрвеня ў рэкалекцыйным доме пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат).

Духоўныя практыкаванні правядзе айцец Віталь Сапега, дамініканін.

«Малітва — гэта фарпост у духоўным жыцці». Так казалі айцы пустыні. Гэта значыць, што малітва — гэта перадавая ў духоўная барацьбе.

Як зазначаюць арганізатары, вернікі, на жаль, не заўсёды разумеюць важнасць пастаяннай і сістэматычнай малітвы.

Хто не моліцца, хто не змагаецца на духоўным фронце, той не ў стане навучыцца маліцца і тым самым разумець важнасць малітвы. Малітва важная для кожнага чалавека. Але, як падае статыстыка, мужчыне цяжэй маліцца. Чаму? Рэкалекцыі дапамогуць у гэтым разабрацца.

Праграма рэкалекцый
(магчымыя змены)

  • 2 чэрвеня, пятніца
    • 20.00 – вячэра, знаёмства
    • 21.00 – святая Імша з казаннем
    • 22.00 – пытанні і адказы
  • 3 чэрвеня, субота
    • 7.45Lectio Divina (уводзіны ў малітву Божым Словам)
    • 8.30 – сняданак
    • 9.30 – святая Імша з казаннем
    • 10.50 – кава-пауза
    • 11.30 – канферэнцыя №1
    • 13.00 – абед
    • 14.00 – пытанні і адказы
    • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • 15.30 – кава-пауза
    • 17.00 – канферэнцыя №2
    • 18.30 – вячэра
    • 19.30 – адарацыя (з Ружанцам, магчымасць споведзі)
    • 20.30 – пытанні і адказы
  • 4 чэрвеня, нядзеля
    • 8.00Lectio Divina (уводзіны ў малітву Божым Словам)
    • 8.30 – сняданак
    • 9.00 – канферэнцыя №3
    • 10.30 – святая Імша з казаннем
    • 12.00 – абед
    • 13.00 – пытанні і адказы

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефонах:

Ахвяраванне з улікам начлегу і харчавання складае 100 ВYN.

З сабой, па магчымасці, трэба ўзяць Біблію, нататнік, ручку.

Абноўлена 17.05.2023 14:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа