Пошук

15.05.2023 12:51   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

13 мая, ва ўспамін Маці Божай Фацімскай, распачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў 31-й пешай пілігрымкі з Мінска ў Будслаў, якая стартуе 26 чэрвеня і пройдзе пад дэвізам «Прыношу Табе маю веру».

Пілігрымка працягваецца пяць дзён, адлегласць складае 125 кіламетраў. Прыбыццё ў Будслаў — 30 чэрвеня.

Пешую пілігрымку з Мінска арганізуюць ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ.

Ахвотных узяць удзел у пілігрымцы арганізатары просяць не марудзіць з рэгістрацыяй.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.