У суботу 27 мая ў Ракаве, што пад Мінскам, адбудзецца інтэграцыйная сустрэча для моладзі на заканчэнне навучальнага года.
Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюць моладзь ад 16-і гадоў: студэнтаў, працоўных і вучняў старэйшых класаў з Мінска і ваколіц, а таксама ўсіх ахвотных. Пачтак сустрэчы адбудзецца каля касёла Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве, дзе моладзь прывітае пробашч парафіі ксёндз Дзмітрый Чупрын.
Пачатак сустрэчы ў 16.50 каля касцёла, заканчэнне — у 20.00.
Для ўдзелу неабходна да 23 мая прайсці анлайн-рэгістрацыю ТУТ>>>
- Адрас: мястэчка Ракаў, вул. Паштовая, 11
- Як даехаць:
- маршрутка 1500-ТК, 2500-ТК
- Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
- +375 (29) 357 15 86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі