Пошук

21.04.2023 11:00   Тэкст: Аксана Ючкавіч / Catholic.by

Фота Віталія Палінеўскага
Фота Віталія Палінеўскага

20 мая ў сталічным мікрараёне Новая Баравая адбудзецца пасвячэнне новапабудаванага касцёла святога Францішка, а таксама алтара святыні.

Святая Імша, падчас якой адбудуцца абрады пасвячэння касцёла і алтара, распачнецца а 11-й гадзіне.

Узначаліць цэлебрацыю Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Узвядзенне святыні ў парафіі святога Францішка ў Новай Баравой — сталічным мікрараёне, што ўзнік у ваколіцах даўняй вёскі Копішча, дзе нясуць служэнне меншыя браты капуцыны, распачалося ў 2014 годзе, калі быў закладзены першы вуглавы камень святыні. 4 кастрычніка 2020 года над новазбудаваным касцёлам узняліся крыжы, якія благаславіў біскуп Юрый Касабуцкі, а пад Новы, 2023 год, у святыні быў усталяваны новы арган.

Урачыстасць пасвячэння касцёла і алтара будзе суправаджацца святочнай праграмай на працягу цэлага дня. Напачатку адбудзецца канцэрт дзіцячых калектываў, пазней — гала-канцэрт з удзелам парафіяльнага хора Transitus, арганіста Юрыя Габруся, а таксама музычнага народнага ансамбля «Росквіт» і Дзяржаўнага камернага хора Рэспублікі Беларусь.

Завершыцца святочны дзень канцэртам для моладзі з удзелам маладых талентаў, гурта праслаўлення Verbum Dei і гурта традыцыйнай беларускай музыкі PAWA.

Вернікі парафіі святога Францішка і іх душпастыры, меншыя браты капуцыны, шчыра запрашаюць усіх ахвотных на ўрачыстасць пасвячэння касцёла і алтара.

Адрас: Мінскі раён, в. Копішча, вул. Авіяцыйная, 4.

Праграма

  • 11.00 – святая Імша з абрадамі пасвячэння касцёла і алтара
  • 13.00 – абед для ўсіх ўдзельнікаў
  • 14.00 – канцэрт дзіцячых калектываў
  • 17.00 – гала-канцэрт
  • 19.00 – канцэрт для моладзі
Абноўлена 21.04.2023 11:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.