Пошук

19.04.2023 12:21   Catholic.by
Святы Філіп. Фрагмент візантыйскай іконы

Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць юнакоў, якія ўжо скончылі школу, на біблійную сустрэчу на тэму «Знайдзі сваё месца ў Касцёле».

Сустрэча пройдзе з 7 па 9 мая ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску (вул. Серафімовіча, 19, непадалёк ад станцыі метро «Пралетарская»).

«У святле Божага слова хочам знайсці сваю дарогу да шчасця, гледзячы на прыклад веры апосталаў. На чарговай сустрэчы пазнаёмімся з гісторыяй жыцця і паклікання святога Філіпа», — анансуюць арганізатары.

  • Ахвяраванне за ўдзел – 20 руб.
  • З сабою трэба мець Біблію, спальнік, нататнік.

Падрабязная інфармацыя і запіс да 5 мая па тэл.:
+375 (33) 605 41 67 – кс. Андрэй Лысы SChr

Абноўлена 19.04.2023 12:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа