21–23 красавіка ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцы, якія правядзе дасведчаны рэкалекцыяніст, шматгадовы капэлан турмы ў Воршы і экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Аляксандр Жарнасек, марыянін.
Тэма курса — «Чысціня сэрца».
На рэкалекцыях будуць разглядацца пытанні: што рабіць калі непакоіць сумленне? як пазнаць скрытую праўду пра сябе? як пазнаць намеры свайго сэрца?
Духоўныя практыкаванні пройдуць у рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1).
- Тэлефон для дадатковай інфармацыі і запісу: +375 (44) 771 99 83 – Марына