Ніжэй пададзены расклад літургічных цэлебрацый на святы Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у беларускіх каталіцкіх супольнасцях Літвы і Польшчы.
Літва
ВІЛЬНЯ
Касцёл святога Барталамея (Зарэчча)
- Вялікі чацвер: 18.00 — святая Імша Вячэры Пана, пасля Імшы — адарацыя Езуса ў сімвалічнай цямніцы да 22.00;
- Вялікая Пятніца:
- 7.00 — Ютрань, адарацыя ў сімвалічнай цямніцы да 18.00
- 18.00 — Літургія Мукі Пана, пасля — адарацыя ў сімвалічнай грабніцы да 22.00
- Вялікая Субота:
- 7.00 — Ютрань, адарацыя ў сімвалічнай грабніцы да 22.00
- Асвячэнне страваў на Велікодны стол — 10.00 і 12.00
- 23.00 — святая Пасхальнай Вігіліі з Рэзурэкцыйнай працэсіяй
- Нядзеля Змёртвыхпаўстання: 12.00 — святая Імша
- Велікодны Панядзелак: 10.00, 12.00 — святая Імшы
Польшча
БЕЛАСТОК
касцёл Маці Божай Гвадэлупскай (Wrocławska, 8)
- Вялікдзень: 13.00 — святая Імша
ВАРШАВА
касцёл св. Аляксандра (pl. Trzech Krzyży)
- Вялікі чацвер: 18.00 — святая Імша Вячэры Пана ў верхнім касцёле разам з польскай парафіяй;
- Вялікая пятніца: 18.00 — Крыжовы шлях, пасля — Літургія Мукі Пана ў дольным касцёле;
- Вялікая субота:
- 22.00 — святая Пасхальная Вігілія ў верхнім касцёле
- Асвячэнне страваў на велікодны стол у суботу пасля Вігілійнай Імшы і ў нядзелю.
- Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана і ў Велікодны панядзелак паводле звычайнага раскладу — 11.30 і 18.00. У нядзелю пасля Імшы на 11.30 супольны святочны абед.
ГДАНЬСК
касцёл святга Юзафа (Elżbietańska, 9/10)
- Вялікдзень: 14.30 — святая Імша
КРАКАЎ
парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса (Saska, 2)
Польская парафія запрасіла ўдзельнічаць у літургіі разам.
- Вялікі Чацвер: 18.00 — святая Імша Вячэры Пана;
- Вялікая Пятніца: 18.00 — Літургія Мукі Пана;
- Вялікая субота: 20.00 — Пасхальная Вігілія;
- Вялікдзень:
- 6.30 — Рэзурэкцыя з працэсіяй;
- 14.00 — святая Імша па-беларуску
ЛОДЗЬ
касцёл святога Юзафа (Ogrodowa, 22)
Вялікдзень: 14.00 — святая Імша