Пошук

28.03.2023 11:01   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

2 красавіка, у Пальмовую нядзелю, у парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску ўжо ў пяты раз адбудзецца дабрачынны Вербны кірмаш.

На ім усе ахвотныя змогуць набыць розныя вырабы, зробленыя рукамі парафіянаў: ад традыцыйных вербачак і велікоднага печыва да вырабаў з керамікі і вышыванак. Арганізатары праявілі крэатыўнасць і абяцаюць шмат прыемных сюрпрызаў.

На кірмашы, між іншым, можна будзе пачаставацца «супам ад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча». У чым сакрэт — першымі даведаюцца тыя, хто наведае дабрачынны Вербны кірмаш.

Дзецям прапануюць спецыяльнаю праграму.

Акрамя таго, будзе праводзіцца бяспройгрышная латарэя, якая звычайна выклікае вялікую зацікаўленасць, бо на ёй можна выйграць каштоўныя і проста прыемныя прызы. Розыгрыш суперпрызоў адбудзецца ў 15.30.

  • Кірмаш пройдзе каля капліцы на вул. Матусевіча, 80.
  • Час працы: з 8.30 да 18.00.

Сабраныя падчас кірмашу ахвяраванні будуць скіраваныя на будаўніцтва парафіяльнага касцёла.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа