Пошук

27.03.2023 06:40   Catholic.by

У чацвер 30 сакавіка ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца сустрэча для міністрантаў з парафій горада Мінска і Мінскага раёна.

Арганізатары сустрэчы, ксёндз Павел Эйсмант і ксёндз канонік Юрый Санько, запрашаюць на сустрэчу міністрантаў школьнага ўзросту, а таксама студэнтаў. Вітаецца прысутнасць міністрантаў, якія пажадаюць прыехаць з іншых мясцін Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

План сустрэчы

  • 11.00 – супольная малітва, канферэнцыя з відэапаказам, праца ў групах;
  • 12.00 – святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі;
  • 13.30 – пасілак, знаёмства і размовы на свабодныя тэмы.

Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымаюць памятныя падарункі.

Арганізатары заахвочваюць удзельнікаў прачытаць фрагмент з Паслання святога апостала Паўла да Галатаў (Гал 5, 16–26). Таксама яны просяць пробашчаў дэканатаў Мінск-Захад і Мінск-Усход запрасіць міністрантаў на сустрэчу і, па магчымасці, дапамагчы ім з прыездам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.