З 24 па 25 сакавіка ў Навагрудку пры парафіі святога Арханёла Міхала адбудуцца рэкалекцыі «Вінаграднік Рахэлі».
Мэта гэтых духоўных практыкаванняў, якія адбудуцца ў Дзень святасці жыцця, — аздараўленне ад пасляабортнага сіндрому, а таксама ад траўмы пасля страты дзіцяці, у тым ліку мёртванароджанага.
«Вінаграднік Рахэлі» — праграма духоўна-псіхалагічнага аздараўлення, прызначаная для тых, хто згубіў сваё дзіця, пайшоўшы на аборт па няведанні або па слабасці духу.
Духоўныя практыкаванні дапамогуць тым, хто ў сваім сэрцы не можа сабе гэтага прабачыць і хоча, каб загаілася гэтая душэўная рана.
Рэкалекцыі будуць праводзіць спецыялісты ў галіне каталіцкай духоўнасці і хрысціянскай псіхалогіі.
- Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца на рэкалекцыі можна па тэл.: +375 (29) 811 89 51 – Алена.
Адрас: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1.
Што такое «Вінаграднік Рахэлі»?
«Вінаграднік Рахілі» (Rachel’s Vineyard) — гэта праграма псіхалагічнага і духоўнага аздараўлення ад ран аборту: забойства ненароджанага дзіцяці ва ўлонні маці. Праграма была распрацавана псіхатэрапеўтам і веруючай каталічкай доктарам Тэрэзай Кармінскі Бёрк. Праграма дзейнічае з 1986 года. Напачатку яна атрымала распаўсюджанне ў ЗША, а потым, пераадолеўшы дзяржаўныя і культурныя межы, прыйшоў у Аўстралію і Еўропу. У 1994 годзе доктар Бёрк апублікавала кнігу «Вінаграднік Рахэлі: шлях псіхалагічнага і духоўнага ацалення пасля аборту», якая ўжо перакладзена на 14 моваў.
«Вінаграднік Рахэлі» — гэта не трэнінг па псіхалагічнай дапамозе, а рэкалекцыі, духоўныя практыкаванні для тых, хто звяртаецца да Бога з просьбай аб аздараўленні ад ран, нанесеных абортам і яго наступствамі.
Як і любыя рэкалекцыі, «Вінаграднік Рахэлі» прапануе ўдзельнікам серыю спецыяльна падабраных біблейскіх тэкстаў для разважання.
Варта адзначыць, што ад траўмы аборту пакутуюць не толькі тыя, хто сам яго перажыў: яна закранае многіх. Сярод удзельнікаў сустрэч бываюць і бабулі, якія аплакваюць сваіх ненароджаных унукаў, і тыя, хто ўсё жыццё сумуе па забітых да нараджэння братам або сястрой, пляменнікам або пляменніцай.