Пошук

03.03.2023 10:31   Паводле: Samaranin.by / Catholic.by

У ноч з 3 на 4 сакавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбудзецца малітоўнае чуванне ў інтэнцыі аднаўлення набажэнстваў у сталічным касцёле святога Сымона і святой Алены.

Пасля таго, як напрыканцы верасня мінулага года ў Чырвоным касцёле здарыўся пажар, прычыны якога да гэтага часу не названыя, вернікі і духавенства не маюць магчымасці маліцца ў сваёй святыні, уласнікам якой з’яўляецца дзяржаўная ўстанова.

Арганізатары чування сардэчна запрашаюць усіх ахвотных у капліцу Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра на супольную малітву ў інтэнцыі як найхутчэйшага аднаўлення набажэнстваў у касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску.

  • Пачатак: 3 сакавіка ў 22.00
  • Заканчэнне: 4 сакавіка ў 6.30

Адрас: вул. Серафімовіча, 19 (непадалёк ад станцыі метро «Пралетарская»).

Абноўлена 03.03.2023 10:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа