Айцы кармэліты босыя запрашаюць на рэкалекцыі ў Мядзел свецкіх вернікаў, якія жадаюць паглыбляць і развіваць сваё духоўнае жыццё.
Духоўныя практыкаванні ў рэкалекцыйным доме пры мядзельскім кляштары айцоў кармэлітаў босых пройдуць з 24 па 26 лютага.
Гэта будуць агульныя рэкалекцыі для ўсіх ахвотных на тэму: «Маё пакліканне — гэта любоў. Дарога да святасці разам са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса і Найсвяцейшага Аблічча».
Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
+375 (44) 589 68 98 (+viber) — айцец Аляксандр Стока OCD, адказны за рэкалекцыйны дом у Мядзелі