18 лютага адбудзецца аўтобусная пілігрымка з Мінска ў Росіцу. Пілігрымы возьмуц удзел ва ўрачыстасцях у Росіцкім санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі ў 80-ю гадавіну мучаніцкай смерці святароў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.
Расклад пілігрымкі
- 6.00 — ад’езд з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (мікрараён Сухарава)
- 6.30 — ад’езд ад станцыі метро «Усход»
- каля 21.00 — вяртанне ў Мінск
Кошт 45–50 рублёў (дзеці бясплатна, студэнтам зніжкі).
Пілігрымку арганізуюць ксяндзы марыяне, якія нясуць служэнне ў сталічнай парфіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мікрараёне Сухарава.
Тэлефон для запісу:
+375 (33) 601 78 50 – Людміла Смыковіч
Пробашч парафіі:
+375 (29) 277 25 50 – ксёндз Віталій Даніловіч МІС
Росіца — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, дзе ў лютым 1943 годзе разам з парафіянамі прынялі мучаніцкую смерць ксяндзы марыяне благаслаўлёныя Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра. На ўспамін гэтай трагічнай падзеі штогод у лютым у Росіцкім санктуарыі адбываецца ўрачыстая святая Імша і працэсія да месца мучаніцкай смерці.
Сёлета ў Росіцы адзначаецца 80-я гадавіна тых трагічных падзей і мучаніцкай смерці благаслаўлёных святароў марыянаў.
Узяць удзел ва ўрачыстасцях у санктуарый запрашаюць пілігрымаў.