Пошук

24.01.2023 12:12   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Uladzislay Mihdalionak / vissek.by

З 3 па 5 лютага ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» пры дыяцэзіяльным санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат) пройдуць рэкалекцыі для мужчын.

Тэма духоўных практыкаванняў, арганізаваных супольнасцю «Мужчыны святога Юзафа», — «Навошта Пан даў мне жыццё?» Разважанні будуць грунтавацца на ўрыўку з Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў (гл. Рым 5, 17 – 18).

«Уменне быць добрым і паспяховым чалавекам, хрысціянінам, мужам і айцом залежыць ад адказу на галоўнае пытанне: навошта?

Многія мужчыны губляюць жаданне жыць, любіць, дзейнічаць, таму што не могуць знайсці адказ на пытанне: дзеля чаго або дзеля каго ўсё гэта? Навошта? Тыя, хто знаходзяць адказ на гэтае пытанне, знаходзяць сапраўдны сэнс жыцця.

Сустрэча з Панам у Яго слове і знаёмства са шматвяковым духоўным вопытам Каталіцкага Касцёла могуць дапамагчы знайсці адказ на гэтае галоўнае жыццёвае пытанне, а таксама на іншыя хвалюючыя пытанні, ад вырашэння якіх залежыць нашае зямное і вечнае шчасце», — адзначаюць арганізатары рэкалекцый.

Духоўныя практыкаванні для мужчын у Росі правядзе ксёндз Андрэй Рылка, канцлер Курыі Пінскай дыяцэзіі, тэолаг, філосаф, рэкалекцыяніст і каталіцкі публіцыст.

Праграма
(могуць адбыцца змены)

  • 3 лютага, пятніца
    • 20.00 – вячэра, знаёмства
    • 21.00 – святая Імша
    • 21.45 – адарацыя
  • 4 лютага, субота
    • 7.45 – Lectio Divina
    • 8.30 – сняданак
    • 9.30 – канферэнцыя
    • 10.50 – адарацыя
    • 11.30 – праца ў малых групах
    • 13.00 – абед
    • 15.30 – святая Імша
    • 16.30 – канферэнцыя
    • 18.00 – работа ў малых групах
    • 19.30 – вячэра
    • 20.30 – адарацыя (з Ружанцам, магчымасць прыступіць да споведзі)
    • 21.30 – пытанні і адказы.
  • 5 лютага, нядзеля
    • 8.00 – Lectio Divina
    • 8.30 – сняданак
    • 9.45 – канферэнцыя
    • 11.00 – праца ў групах
    • 12.00 – святая Імша
    • 13.00 – абед

Запіс на рэкалекцыі і дадатковая інфармацыя па тэлефоне на нумары:

+375 (33) 624 42 85 – Павел
+375 (33) 621 66 56 – Віталь
+375 (44) 733 71 67 (Viber).

Рэкамендаванае ахвяраванне, якое ўключае ў сябе начлег і харчаванне, 80 руб.

Абноўлена 24.01.2023 12:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.