Пошук

11.01.2023 12:12   Catholic.by

22 студзеня, у Нядзелю Божага слова, ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ, запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў Першымі мінскім біблійным марафоне.

Папа Францішак у 2019 годзе ўстанавіў у паўсюдным Касцёле Нядзелю Божага слова з намерам, што гэта будзе дзень, асаблівым чынам прысвечаны роздуму над Святым Пісаннем і яго распаўсюджванню. Нядзеля Божага Слова з’яўляецца добрай нагодай для таго, каб дапамагчы людзям абудзіць разуменне аўтарытэту Святога Пісання ў жыцці кожнага верніка.

Адказваючы на заклік пастыра паўсюднага Касцёла, ксяндзы хрыстусоўцы прапануюць усім ахвотным (прычым не толькі з Мінска) узяць удзел у Першым мінскім біблійным марафоне.

Кожнаму зарэгістраванаму «марафонцу» будзе высланы адзін раздзел Бібліі, які трэба прачытаць у любы час на працягу нядзелі 22 студзеня, падумаць пра тое, што Бог хоча праз скіраване Слова мне сказаць, і падзяліцца гэтым з другім чалавекам.

«Чым больш удзельнікаў, тым больш прачытаем Святога Пісання ў адзін дзень. Няхай Слова дзейнічае ў нашых сэрцах і прыносіць добры плён», — выказваюць пажаданне арганізатары незвычайнага марафона.

Абноўлена 21.01.2023 23:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа