У чацвер 5 студзеня ў Ватыкане пройдзе пахаванне Папы эмэрыта Бэнэдыкта XVI, які адышоў у вечнасць у апошні дзень мінулага года.
У дзень пахавання ў Мінску будзе цэлебравацца святая Імша за супакой душы спачылага Папы эмэрыта. Цэлебрацыя з удзелам іерархаў адбудзецца ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9).
Святароў і вернікаў запрашаюць узяць у ёй удзел або далучыцца духоўна з дапамогай прамой трансляцыі на партале Catholic.by.
Пачатак у 10.00.