Пошук

29.12.2022 08:22   Catholic.by

У нядзелю 8 студзеня дзяцей з усёй Беларусі, якія любяць і шануюць Маці Божую Тракельскую, запрашаюць у санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Воранаўскі раён).

Як паведамляецца на сайце Grodnensis.by, у санктуарыі для маленькіх вернікаў адбудзецца адмысловая святая Імша а 13-й гадзіне.

Асаблівым чынам запрашаюць дзяцей, якія прынялі ў тракельскім касцёле хрост і першую Камунію.

Усіх удзельнікаў каля ясляў у Тракелях будуць чакаць калядныя падарункі ад добрай Маці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.