Айцы францішкане запрашаюць ахвотных юнакоў і мужчын на рэкалекцыі па распазнанні жыццёвага паклікання ў легендарны кляштар у Гродне, дзе калісьці працаваў святы Максімільян Марыя Кольбэ.
Сустрэча пройдзе з 3 па 5 студзеня і будзе прысвечана тэме «Ці не палала ў нас сэрца…»
- Удзел у духоўных практыкаваннях могуць узяць юнакі і мужчыны з усіх дыяцэзій Беларусі.
- Узрост удзельнікаў — ад 15 гадоў.
- Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
- +375 (29) 772 56 78 — айцец Віктар Мялешка OFMConv
- або на Instagram-старонцы @minaryty_by
Кляштар айцоў францішканаў у Гродне (вул. Цітова, 11 А).