Пошук

21.12.2022 12:31   Catholic.by

14 студзеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбудзецца XII Калядны фестываль, арганізаваны айцамі францішканамі.

Святы Францішак, каб даць магчымасць сваім сучаснікам дакрануцца да таямніцы Нараджэння Збаўцы свету, восем стагоддзяў таму ў Грэчча арганізаваў першую жывую батлейку і такім чынам дазволіў адчуць калядны цуд Божай прысутнасці.

У поўны радасці і спеву  час Божага Нараджэння, яго браты, францішкане, запрашаюць усіх ахвотных у Івянец на ХІІ Калядны фестываль.

  • Святочнае мерапрыемства адбудзецца ў суботу 14 студзеня ў івянецкім Доме культуры (вул. Піянерская, 3).
  • Пачатак у 14.00.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў фестывалі хоры, гурты, сямейныя і іншыя групы і сольных выканаўцаў.

Усе ўдзельнікі выканаюць па два калядныя спевы. Пажадана, каб выкананне суправаджалася акампанементам на музычных інструментах.

Арганізатары просяць ахвотных паведаміць пра свой удзел у фестывалі да 31 снежня ўключна па тэлефоне:

+375 (29) 556 77 98 – айцец Яўген Голуб OFMConv

Абноўлена 21.12.2022 12:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.