Пошук

07.12.2022 11:09   Тэкст і фота: Уладзіслаў Зарэцкі ASC / Catholic.by

11 снежня ў Бараўлянах адбудзецца калядная аплаткавая сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з медыкамі і медычным персаналам.

Раней такія сустрэчы былі традыцыйнымі і штогадова адбываліся ў Мінскім абласным клінічным шпіталі, але з-за кавідных абмежаванняў у мінулыя два гады не праводзіліся.

Сёлета сустрэча адбудзецца ў парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, дзе нясуць служэнне святары з супольнасці салезіянаў, якія займаюцца таксама душпастырствам хворых.

  • Распачнецца калядная сустрэча са святой Імшы ў 18.00. Цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Станеўскі, які звернецца з пастырскім словам да сабраных.
  • Пасля Імшы ў будынку араторыя, які дзейнічае пры парафіі, адбудзецца аплаткавая сустрэча для ўсіх лекараў і медычнага персаналу.

Арганізаітары сустрэчы сардэчна запрашаюць усіх медыкаў з Мінска і Мінскага раёна ўзяць удзел у каляднай аплаткавай сустрэчы з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім.

Адрас парафіі: аг. Лясны, вул. Аляксандрава, 4 А.

Даехаць у Бараўляны з Мінска можна на аўтобусах 115, 113, 145, 143.

Абноўлена 07.12.2022 11:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа