Пошук

06.12.2022 17:02   Catholic.by

17 снежня ў парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца адкрыццё экспазіцыі сярэднявечных абразоў Навагрудчыны.

Іконы ўсходняй традыцыі XIV–XVII стагоддзяў належаць розным сем’ям з Навагрудка і ваколіц, якія згадзіліся на некаторы час пазычыць сямейныя рэліквіі на публічную экспазіцыю і ўшанаванне.

ПРАГРАМА

  • 17.00 – святая Імша;
  • 18.00 – канцэрт арганнай і і духоўнай музыкі ў выкнанні ансамбля салістаў «Амадэй», прысвечаны Багародзіцы Марыі;
  • 19.00 – адкрыццё экспазіцыі ў парафіяльным доме пры касцёле святога Арханёла Міхала.
Абноўлена 08.12.2022 10:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.