![](/3/images/news/2022/10/15240/2022-11-23-molodechno-kostel.jpg)
Фота: fotobel.by
24 лістапада у Маладзечне пройдзе сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Сустрэча пройдзе ў касцёле святога Юзафа, куды сардэчна запрашае пробашч гэтай маладзечанскай парафіі ксёндз прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі.
Пачатак у 11.00
Адрас: г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 17 А.