У нядзелю 13 лістапада ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца святая Імша з нагоды 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам.
Ва ўрачыстай Эўхарыстыі возьмуць удзел усе біскупы Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Узначаліць цэлебрацыю Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Пачатак у 13.00.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам былі ўсталяваныя 11 лістапада 1992 года шляхам падпісання ў Мінску сумеснага Пратакола.
Прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне запрашае ўсіх ахвотных у гэты час асаблівым чынам атуліць малітваю Святога Айца, малітоўна падтрымаць яго інтэнцыі, а таксама прасіць Бога аб далейшым развіцці адносін паміж Святым Пасадам і Беларуссю дзеля дабра мясцовага Касцёла і ўсяго беларускага народа.
Духоўна далучыцца да ўрачыстай цэлебрацыі можна будзе з дапамогай прамой трансляцыі з мінскай архікатэдры на партале Catholic.by.