З 18 па 20 лістапада ў рэкалекцыйным доме пры кляштары айцоў кармэлітаў босых у Мядзелі пройдуць рэкалекцыі на тэму «Умова добрай малітвы паводле святой Тэрэзы ад Езуса».
Айцы кармэліты босыя запрашаюць на гэтыя духоўныя практыкаванні ўсіх, хто жадае паглыбляць малітву і адносіны з Богам. Правядзе рэкалекцыі айцец Юрый Находка OCD.
План рэкалекцый
- пятніца, 18 лістапада
- 18.00 – святая Імша
- 19.00 – вячэра
- 20.00 – знаёмства з удзельнікамі рэкалекцый, арганізацыйная сустрэча, І канферэнцыя
- 21.00 – камплета, вечаровыя малітвы
- субота, 19 лістапада
- 7.30 – Ютрань, ранішнія малітвы
- 8.00 – святая Імша
- 9.00 – снеданне
- 10.00 – ІІ канферэнцыя
- 11.30 – адарацыя, унутранная малітва
- 13.00 – абед
- 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, ІІІ канферэнцыя
- Час для споведзі і духоўнай размовы
- 17.45 – Нешпары, унутраная малітва
- 19.00 – вячэра
- 20.30 – Камплета, магчымасць адарацыі да 21.30
- нядзеля, 20 лістапада
- 8.00 – Ютрань, унутраная малітва
- 9.00 – снеданне
- 10.30 – святая Імша
- 12.00 – падсумаванне рэкалекцый
- 13.00 – абед, заканчэнне рэкалекцый
Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
+375 (44) 589 68 98 – А1 (+viber)