Пошук

31.10.2022 09:09   Catholic.by

25–27 лістапада у Доме Святой Тройцы ў Баранавічах адбудуцца рэкалекцыі для сужонкаў і духоўных асоб ад руху «Сужэнскія Сустрэчы».

Арганізатары запрашаюць СУЖОНКАЎ:

  • рознага ўзросту; як з сямейным стажам, так і маладых;
  • католікаў, праваслаўных, пратэстантаў і не практыкуючых веры;
  • тых, якія маюць касцёльны шлюб і тых, хто толькі распісаліся ў ЗАГСе;
  • тых, якія перажываюць крызіс у адносiнах, і так званыя «моцныя сужэнствы»;
  • тых, якія жадаюць радавацца сужэнскаму жыццю, працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, перажыць аднаўленне ўзаемных пачуццяў, паглыбіць сваё каханне ці нават адкрыць яго нанава.

Праграма рэкалекцый таксама прадугледжана для ДУХАВЕНСТВА І КАНСЭКРАВАНЫХ АСОБ, якія хочуць развіваць свой дыялог і свае адносіны з Богам і іншымі людзьмі.

Практычныя веды, набытыя падчас рэкалекцый, удзельнікі змогуць самастойна выкарыстоўваць у сваёй штодзённасці, каб будаваць не толькі адносіны паміж сабою, але і з дзецьмі, роднымі, калегамі па працы, іншымі людзьмі і, канечне, з Богам.

Арганізацыйная інфармацыя

  • Арганізатары гарантуюць захаванне ўсіх мер засцярогі ад каранавірусу (маскі, адлегласць, сродкі дэзінфекцыі).
  • Пачатак рэкалекцый у пятніцу 25 лістапада ў 19.00.
  • Заканчэнне рэкалекцый у нядзелю 27 лістапада каля 14.00.
  • Кожная пара атрымае асобны пакой.
  • У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Адрас: Дом Святой Тройцы, г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6

Запіс па тэлефонах:

Сайт руху: suvstrechi.by

Сведчанні ўдзельнікаў рэкалекцый:

Мы размаўлялі адно з адным пра складаныя праблемы, на якія ў нас не было часу, пра якія мы не ўмелі казаць, і менавіта дакрананне да гэтых тэм нас аб’яднала. Гэта былі глыбокія разважанні, якія датычацца нашага сумеснага жыцця. Гэтым разважанням спрыяла атмасфера далікатнасці, інтымнасці.

Святло ў канцы тунэля… Нацешыліся магчымасцю пабыць удвох. Так атрымалася, што ў нас не было нічога «мядовага», а тут мы гэта перажылі! І яшчэ мы адкрылі, што ў праваслаўных і католікаў шмат агульнага і мы — адно цэлае.

Вельмі парадавала атмасфера бяспекі (ніхто не пасягаў на маю асабістую прастору). Лепш пазнаў сябе, больш раскрылася жонка. Адчуваю прыліў энергіі і жаданне быць больш адкрытым на блізкіх. Увогуле, атрымаў больш, чым чакаў. Мы ад’язджаем з пачуццём, што нашыя адносіны сталі мацней.

Уік-энд стаў для нас «шокавай тэрапіяй»: за гэтыя 3 дні перажылі нанава 21 год сумеснага жыцця, разбурылі сцяну непаразумення і вырашылі паспрабаваць быць разам. Пра развод ужо не думаем!

Мы вельмі радыя, што пачынаем сваё сужэнскае жыццё з такіх рэкалекцый і верым, што яны дапамогуць нам вырашаць праблемы, якія стаяць перад намі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця