Пошук

19.10.2022 10:28   Catholic.by

Душпастырства моладзі Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі запрашае юнакоў і дзяўчат на сустрэчы ў межах падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі (СДМ), якія пройдуць у 2023 годзе ў Лісабоне.

Праз набыццё новых ведаў і супольную малітву ўдзельнікі сустрэч будуць рыхтавацца разам з супольнасцю Касцёла перажываць СДМ, якія адбудуцца ў сталіцы Партугаліі ў жніўні 2023 года пад дэвізам «Марыя ўстала і пайшла паспешна» (пар. Лк 1, 39).

Першая агульная сустрэча моладзі адбудзецца ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9) у чацвер 27 кастрычніка.

На яе запрашаюць працоўную і студэнцкую моладзь ад 16 гадоў. Распачнецца сустрэча святой Імшой у 18.30, а завершыцца а 21-й гадзіне.

  • Дадатковая інфармацыя па тэл.:
    +375 (29) 357 15 86ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа