Пошук

07.10.2022 09:10   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць юнакоў, якія ўжо скончылі школу, на біблійную сустрэчу «Знайдзі сваё месца ў Касцёле».

«У святле Божага слова хочам знайсці сваю дарогу да шчасця, гледзячы на прыклад апосталаў. На першай сустрэчы будзем прыглядацца да гісторыі паклікання і жыцця святога Андрэя», — адзначаюць арганізатары.

Сустрэча адбудзецца з 11 па 13 лістапада ў Мінску па адрасе: вул. Серафімовіча, 19.

Ахвяраванне за ўдзел 20 руб.

З сабою трэба мець Біблію, спальнік, нататнік.

Запіс да 6 лістапада па тэл.:

Абноўлена 07.10.2022 09:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа