21 верасня ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне распачынаецца цыкл сустрэч, прызначаны выключна для мужчын, які будзе праходзіць пад назвай «Школа духоўнага жыцця».
Кожную трэцюю сераду месяца ў гродзенскім катэдральным касцёле ў 17.30 будзе цэлебравацца святая Імша. Пасля Эўхарыстыі арганізатары сустрэч для мужчын запрашаюць ахвотных узяць удзел у канферэнцыях, якія ў гэтым годзе будзе праводзіць ксёндз Яўген Амасёнак.
Першая сустрэча пройдзе на тэму «Праца і духоўнасць».
Для тых, хто не мае магчымасці прысутнічаць асабіста, прадугледжана магчымасць сачыць за сустрэчамі анлайн. Канферэнцыі ксяндза Яўгена Амасёнка будуць з’яўляцца на youtube-канале і сайце групы «Мужчыны святога Юзафа».
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
- +375 (33) 624 42 85 – Павел
- +375 (33) 621 66 56 – Віталь
- +375 (44) 733 71 67 (Viber)