Пошук

12.08.2022 11:22   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

15 жніўня, у дзень, калі Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у старадаўняй катэдры ў Магілёве адбудзецца фэст з нагоды парафіяльнага адпусту.

Урачыстасць у катэдральнай парафіі горада на Дняпры ўпершыню ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Пачатак у 18.30.

Таксама ў гэты дзень юбілей 25-годдзя манаскага жыцця будуць адзначаць сёстры з кангрэгацыі Місіянерак Святой Сям’і, якія служаць пры магілёўскай катэдры: сястра Вера Гаспаровіч MSF і сястра Вікторыя Жук MSF.

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, адказны за Магілёўскі рэгіён, сардэчна запрашае ўсіх парафіянаў і вернікаў Магілёва на адпустовую ўрачыстасць і святкаванне парафіяльнага свята пасля святой Імшы каля катэдры.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа