Пошук

04.08.2022 15:47   Catholic.by

У панядзелак 8 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве (Валожынскі дэканат) адзначаць адпустовую ўрачыстасць.

З гэтай нагоды цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ў ракаўскім касцёле ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Пачатак а 18-й гадзіне.

У маі арцыпастыр ужо наведаў парафію ў гістарычным мястэчку, дзе сустрэўся з мясцовымі вернікамі і духавенствам Валожынскага дэканату.

Пробашч парафіі ў Ракаве ксёндз канонік Дзмітрый Барыла ад імя парафіянаў шчыра запрашае ўсіх ахвотных да супольнай малітвы ва ўспамін святога Дамініка.

Абноўлена 04.08.2022 15:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа