5 жніўня ў гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя будзе адзначацца ўрачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай, або Студэнцкай.
Змешчаны ў правай бочнай капліцы галоўнай святыні Гродзенскай дыяцэзіі абраз Багародзіцы лічыцца цудадзейным. Маці Божую Кангрэгацкую здаўна ўшаноўваюць тут як Апякунку студэнтаў.
Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы а 19-й гадзіне ў пятніцу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Пробашч гродзенскай катэдральнай парафіі ксёндз канонік Ян Кучынскі ад імя парафіянаў запрашае да супольнай малітвы ўсіх ахвотных, перадусім студэнцкую моладзь.