Пошук

30.07.2022 12:16   Catholic.by

З 9 па 12 жніўня сотні пешых пілігрымаў з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі плануюць вырушыць традыцыйным шляхам з Баранавічаў і Бярозы, каб прайсці паломніцтвам да слыннага ласкамі санктуарыя Багародзіцы ў мястэчку Лагішын каля Пінска.

Сёлетнія пешыя пілігрымкі асаблівым чынам прымеркаваныя да юбілею 25-годдзя увянчання папскімі каронамі цудадзейнга Марыйнага абраза з Лагішына і абвяшчэння Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункай Пінскай дыяцэзіі.

Юбілейныя ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай у Лагішыне сёлета адбудуцца 12–13 жніўня.

Баранавічы – Лагішын

  • Пачатак пілігрымкі Баранавічы – Лагішын: 9 жніўня ў 8.00
  • Пілігрымка выходзіць з касцёла святога Зыгмунта (г. Баранавічы, вул. Энтузіястаў, 51).
  • Падрабязная інфармацыя: +375 (29) 727 31 98 — ксёндз Андрэй,
  • e-mail: pinskdioces@gmail.com
  • Арганізатары просяць усіх, хто плануе ўзяць удзел у пілігрымцы з Баранавічаў, зарэгістравацца анлайн ТУТ>>>

Бяроза – Лагішын

  • Пачатак пілігрымкі Бяроза – Лагішын: 9 жніўня ў 8.30
  • Пілігрымка выходзіць з касцёла Найсвяцейшай Тройцы (г. Бяроза, вул. Леніна, 1А).
  • Падрабязная інфармацыя: +375 (29) 790 80 16 — ксёндз Уладзімір
  • e-mail: vbsac@tut.by
Абноўлена 30.07.2022 23:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа