Пошук

30.07.2022 15:00   Catholic.by

12–13 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся.

З 9 жніўня сотні пешых пілігрымаў з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі вырушаць з Баранавічаў і Бярозы, каб прайсці паломніцкі шлях да цудатворнай іконы Багародзіцы.

Сёлетнія ўрачыстасці прымеркаваныя да 25-годдзя ўвянчання іконы папскімі каронамі і абвяшчэння Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункай Пінскай дыяцэзіі.

Праграма ўрачыстасцяў

  • 12 жніўня, пятніца
    • 18.00 — прывітанне пешых пілігрымак з Баранавічаў, Бярозы і паломніцкіх груп з іншых мясцін;
    • 18.30 – 21.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі;
    • 20.30 — Навэнна да Маці Божай Лагішынскай;
    • 21.00 — Акафіст на ўшанаванне Маці Божай (грэка-каталіцкая супольнасць);
    • 22.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў;
    • Пасля св. Імшы
      • урачыстая малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай;
      • канцэрт праслаўлення парафіяльных музычных гуртоў і пілігрымаў;
      • усяночнае малітоўнае чуванне перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі.
  • 13 жніўня, субота
    • 7.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
    • 8.00 — святая Імша (на польскай мове);
    • 9.30 — Набажэнства да Маці Божай Лагішынскай;
    • 10.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў;
    • 12.00 — благаслаўленне пілігрымаў на заканчэнне ўрачыстасці.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

  • +375 (44) 772 93 48 — ксёндз Тадэвуш Шэшка, кусташ санктуарыя ў Лагішыне;
  • +375 (29) 727 31 98 — ксёндз Андрэй Рылка, кіраўнік пілігрымкі з Баранавічаў;
  • +375 (29) 790 80 16 — ксёндз Уладзімір Буклярэвіч, кіраўнік пілігрымкі з Бярозы.
Абноўлена 30.07.2022 15:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.