З 9 па 12 жніўня сотні пешых пілігрымаў з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі плануюць вырушыць традыцыйным шляхам з Баранавічаў і Бярозы, каб прайсці паломніцтвам да слыннага ласкамі санктуарыя Багародзіцы ў мястэчку Лагішын каля Пінска.
Сёлетнія пешыя пілігрымкі асаблівым чынам прымеркаваныя да юбілею 25-годдзя увянчання папскімі каронамі цудадзейнга Марыйнага абраза з Лагішына і абвяшчэння Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункай Пінскай дыяцэзіі.
Юбілейныя ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай у Лагішыне сёлета адбудуцца 12–13 жніўня.
Баранавічы – Лагішын
- Пачатак пілігрымкі Баранавічы – Лагішын: 9 жніўня ў 8.00
- Пілігрымка выходзіць з касцёла святога Зыгмунта (г. Баранавічы, вул. Энтузіястаў, 51).
- Падрабязная інфармацыя: +375 (29) 727 31 98 — ксёндз Андрэй,
- e-mail: pinskdioces@gmail.com
- Арганізатары просяць усіх, хто плануе ўзяць удзел у пілігрымцы з Баранавічаў, зарэгістравацца анлайн ТУТ>>>
Бяроза – Лагішын
- Пачатак пілігрымкі Бяроза – Лагішын: 9 жніўня ў 8.30
- Пілігрымка выходзіць з касцёла Найсвяцейшай Тройцы (г. Бяроза, вул. Леніна, 1А).
- Падрабязная інфармацыя: +375 (29) 790 80 16 — ксёндз Уладзімір
- e-mail: vbsac@tut.by