Пошук

27.07.2022 11:22   Grodnensis.by
Фота Віталія Палінеўскага

У ноч з 31 ліпеня на 1 жніўня ў Навагрудку адбудзецца малітоўнае чуванне ў 79-ю гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, мучаніц Другой сусветнай вайны.

Начное чуванне адбудзецца ў навагрудскім касцёле Перамянення Пана, які ў 2018 годзе быў абвешчаны санктуарыем Гродзенскай дыяцэзіі благаслаўлёнай Марыі Стэлы і яе дзесяці паплечніц, мучаніц Другой сусветнай вайны.

Яно распачнецца а 21-й гадзіне, а перад чуваннем на месцы мучаніцкай смерці благаслаўлёных назарэтанак у Батароўскім лесе адбудзецца святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Праграма

  • 18.00 – святая Імша ў Батароўскім лесе каля Навагрудка на месцы мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр
  • 21.00 – пачатак малітоўнага чування ў навагрудскім касцёле Перамянення Пана. Літанія да благаслаўлёнай Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц, мучаніц з Навагрудка
  • 22.00 – канферэнцыя. Вяночак да благаслаўлёнай Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц, мучаніц з Навагрудка
  • 23.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, малітва праслаўлення
  • 1.00 – малітва перапрашэння
  • 2.00 – Крыжовы шлях з благаслаўлёнымі мучаніцамі
  • 3.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 3.15 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту: «Хваліце, слугі, Пана…»
  • 4.30 – святая Імша ў гадзіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр
Абноўлена 27.07.2022 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа