Пошук

14.07.2022 12:38   Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

Увечары 16 ліпеня ў межах урачыстасцяў у гонар Маці Божай Шкаплернай у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Гудагаі адбудзецца набажэнства Крыжовага шляху па самай працяглай Кальварыі ў Беларусі.

Гэтае пакутнае набажэнства, што на Гудагайскім фэсце традыцыйна адбываецца суботнім вечарам, сёлета пройдзе ўжо ў трынаццаты раз.

Лічыцца, што Крыжовы шлях на Кальварыі ў Гудагаі — самы цяжкі. Ён расцягнуўся на тры з паловаю кіламетры па полі і ўзлесках, а дарогу часта перагароджваюць вялікія валуны і карэнне дрэваў змяшанага бору. Тым не менш у набажэнстве заўсёды бярэ ўдзел вялікая колькасць вернікаў, у тым ліку пажылыя людзі і дзеці.

Падчас Крыжовага шляху святары служаць удзельнікам сакрамэнтам паяднання, і многія выкарыстоўваюць гэтую магчымасць, каб паспавядацца і пакутаваць за свае грахі.

  • Пачатак набажэнства ў 20.30.
  • Выхад ад касцёла.

Сёлетнія ўрачыстасці ў Гудагаі адбываюцца ў 15-ю гадавіну каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Шкаплернай папскімі каронамі, якую 15 ліпеня 2007 года здзейсніў кардынал Казімір Свёнтэк.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця