Пошук

24.06.2022 00:00   Catholic.by
Фота Ірэны Ахрамовіч

Урачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай ў мястэчку Гудагай, што на Астравеччыне, сёлета пройдуць 16–17 ліпеня.

У гэтым годзе вернікі гудугайскай парафіі і айцы кармэліты босыя, якія апякуюцца гэтым санктуарыем Гродзенскай дыяцэзіі і цудадзейным абразом Маці Божай Шкаплернай, будуць дзякаваць за дар яго каранацыі, якую 15 гадоў таму здзейсніў святой памяці кардынал Казімір Свёнтэк.

Праграма фэсту

  • 16 ліпеня, субота
    • 18.00 – святая Імша на заканчэнне навэнны
    • 19.45 – Акатыст у гонар Багародзіцы (Марыйнае набажэнства ў грэка-каталіцкім абрадзе)
    • 20.30 – Крыжовы шлях на Кальварыі
    • Пасля заканчэння – малітоўнае чуванне ў касцёле
  • 17 ліпеня, нядзеля
    • 0.00 – працэсія святла і святая Імша
    • 10.00 – святая Імша на польскай мове
    • 12.00 – адпустовая святая Імша

У духу радасці і ўдзячнасці Пану Богу пробашч гудагайскай парафіі айцец Аркадзь Куляха OCD ад імя айцоў кармэлітаў і вернікаў парафіі запрашае ўсіх ахвотных на адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай у 15-ю гадавіну каранацыі Яе цудадзейнага абраза ў Гудагаі.

Абноўлена 24.06.2022 13:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця