У нядзелю 10 ліпеня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах адбудзецца традыцыйны Купалаў фэст.
У 140-гадавіну з дня нараджэння вялікага беларукага песняра Янкі Купалы яго памяць ушануюць у радашковіцкім касцёле, дзе ён быў ахрышчаны.
Фэст, як звычайна, распачнецца святой Імшой а 10-й гадзіне. Яе ўдзельнікі памоляцца аб вечным жыцці для Яна Луцэвіча — славутага паэта Янкі Купалы.
Пасля Эўхарыстыі адбудзецца музычная праграма, складзеная з класічных твораў. Падчас Імшы і музычнай часткі фэсту ў касцёле будзе гучаць цалкам адноўлены арган ХІХ стагоддзя.
Пробашч радашковіцкай парафіі ксёндз канонік Юры Быкаў ад імя мясцовых вернікаў, купалавых землякоў, запрашае ўсіх ахвотных супольнай малітвай ушанаваць памяць славутага песняра.