Пошук

Фота Кацярыны Лаўрыненка

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае вучняў школ, навучэнцаў прафесійных устаноў, студэнтаў ВНУ, а таксама працоўную моладзь, на дыяцэзіяльную сустрэчу моладзі, якая пасля двухгадовага перапынку пройдзе з 22 па 24 ліпеня ў Браславе.

Падчас сустрэчы яе ўдзельнікі будуць разважаць над словамі са Святога Пісання: «Яны трывалі ў вучэнні Апосталаў і ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах» (Дз 2, 42), каб знайсці свой адказ на пытанне «Як трываць у Хрысце?»

Удзельнічаць у сустрэчы моладзі ў Браславе могуць як юнакі і дзяўчаты з Віцебскай дыяцэзіі, так і моладзь з іншых мясцовасцяў нашай краіны.

Сустрэча — гэта магчымасць разам у супольнасці аднагодкаў праславіць Бога, падзяліцца сваёй верай і добра, па-хрысціянску правесці час.

У праграме святая Імша, духоўныя канферэнцыі, круглыя сталы з цікавымі лектарамі, малітва праслаўлення, канцэрт і іншае.

Сустрэча адбудзецца ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе (вул. Савецкая 1).

  • Пачатак: 22 ліпеня, пятніца — 17.00 (рэгістрацыя з 15.00)
  • Заканчэнне: 24 ліпеня, нядзеля — 15.00

Умовы удзелу

  • Узрост: 16–35 гадоў. Для непаўналетніх удзельнікаў (ад 16 да 18 гадоў) патрэбны пісьмовы дазвол ад бацькоў. Форма дазволу ТУТ>>>
  • Начлег: па сем’ях і ў парафіяльным доме. Неабходна мець з сабой турыстычны дыванок і спальнік.
  • Харчаванне: арганізатары забяспечваюць трохразовым харчаваннем.
  • Ахвяраванне 10 руб. ад удзельніка (арганізатары могуць вызваліць ад унёску пры немагчымасці скласці ахвяраванне)

Запіс да 18 ліпеня

Для запісу групы неабходна падаць назву парафіі і спіс удзельнікаў; для кожнага ўдзельніка падаецца: імя і прозвішча, год нараджэння, нумар тэлефона. Абавязкова ўказаць кантактны тэлефон апекуна групы.

Абноўлена 06.07.2022 16:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця